Телефон экстренной службы - 103
Главная » 2018 » Июль » 10 » Гарадзішчанскі «агент 103»


14:24
Гарадзішчанскі «агент 103»

На Баранавіцкай станцыі хуткай неадкладнай медыцынскай дапамогі працуе сямнаццаць брыгад. Дзве з іх — у сельскай мясцовасці. Сярод фельдчараў паста гарпасёлка Гарадзішча нясе сваю пачэсную службу і Віктар ТУРКЕВІЧ. Сёлета Віктар Уладзіміравіч адзначае юбілей — 40 гадоў працы ў хуткай дапамозе. Ён ужо на пенсіі, але ўсё роўна не пакідае сваю любімую, хоць і цяжкую працу.

— Нам даводзіцца дабірацца ў самыя аддаленыя вёскі гарадзішчанскай зоны ў любое надвор'е, у любы час сутак. галоўнае — паспець і выратаваць хворага, — кажа Віктар Уладзіміравіч пра сваю брыгаду, пра сваю службу. — Кожны раз стараемся апраўдваць сваё прызначэнне — быць хуткай дапамогай.

Источник: www.zviazda.by
Автор: Анатоль Кляшчук
Категория: Новости о нас | Просмотров: 821 | Добавил: feldsherssnmp | Теги: новости | Рейтинг: 5.0/1


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]