22:00 Упершыню за доўгі час на беларускай мове была абароненая дысертацыя па медыцыне | |
![]() Аўтарам дысертацыі стаў 37-гадовы дзіцячы рэаніматолаг з Мінска Андрэй Вітушка.
Ён працуе ў 1-й клінічнай бальніцы сталіцы, у яго 15-гадовы стаж работы. Ягоная дысертацыя датычыла выяўлення прычын і прадухілення унутрачарапных крывязліццяў у неданошаных дзетак вагой ад 500 да 1500 грамаў. Дысертацыйная прагаласавала «за» аднагалосна: усе 11 членаў. Вітушка — выпускнік Беларускага медыцынскага ўніверсітэта. У час вучобы ён быў адным з лідараў Задзіночання беларускіх студэнтаў. Сям'я Вітушкаў актыўна займаецца і грамадскай дзейнасцю. Жонка Андрэя Крысціна, напрыклад, узначальвае апякунскую раду адной з беларускамоўных гімназій Мінска. Незвычайнасць абароны дысертацыі Вітушкам у тым, што гэта адна з першых беларускамоўных абаронаў у медыцыне за доўгі час. «Што да беларускай мовы, то першае здзіўленне навуковай рады перайшло ў павагу. Усе адзначылі высокі навуковы ўзровень, практычную значнасць і актуальнасць даследвання, тэма на вастрыі цікавасці спецыялістаў усяго свету, — адзначае сведка абароны. — Дарэчы, Андрэй паспяхова прэзентоўваў свае доследы за мяжой і па-руску, і па-ангельску і па-нямецку, прывозіў узнагароды за найлепшы вынік і з Масквы, і з Зальцбурга, высокія адзнакі дысертацыі даслалі з Кіева, Санкт-Пецярбурга і іншых замежных навуковых цэнтраў». | |
|
Всего комментариев: 0 | |